Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая кадравая пятніца


Новы міністар інфармацыі Алег Праляскоўскі

Новы міністар інфармацыі Алег Праляскоўскі

Аляксандар Лукашэнка зрабіў 4 сьнежня шэраг кадравых прызначэньняў. Прызначаныя новы кіраўнік Рады бясьпекі, міністар абароны, міністар інфармацыі і кіраўнік справаў прэзыдэнта. Біяграфіі і камэнтары.

Як паведаміў карэспандэнту "Свабоды" кіраўнік прэсавай службы прэзыдэнта Павал Лёгкі:

Леанід Мальцаў прызначаны дзяржаўным сакратаром Рады бясьпекі. Раней ён займаў пасаду міністра абароны.

Біяграфія новага сакратара Рады Бясьпекі Леаніда Мальцава
Леанід Мальцаў нарадзіўся ў 1949 г. у Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Скончыў Менскую сувораўскую вучэльню, потым Кіеўскую камандную вучэльню, Вайсковую акадымію імя Фрунзэ, Вайсковую акадэмію Генштабу Ўзброеных сілаў. Служыў у групе савецкіх войскаў у Нямеччыне, у Далёкаўсходняй вайсковай акрузе.

Першы раз на пасаду міністра абароны прызначаны ў 1995. У 1996 – звольнены за "дыскрэдытацыю вайсковага званьня афіцэра" (зьяўленьне ў нецьвярозым выглядзе).

1997-2000 – першы намесьнік начальніка штабу каардынацыі вайсковага супрацоўніцтва краінаў СНД.

Зноў прызначаны міністрам абароны Беларусі ў 2001 годзе.

Былы дзяржсакратар Рады бясьпекі Юры Жадобін стаў міністрам абароны.

Біяграфія новага міністра абароны Юрыя Жадобіна
Нарадзіўся ў 1954 г. у Днепрапятроўску. Ад 1972 г. ва Ўзброеных сілах. Скончыў вышэйшую танкавую камандную вучэльню.

1999-2003 гг. — намесьнік міністра ўнутраных справаў, камандуючы ўнутранымі войскамі.

2003-2007 гг. – начальнік Службы бясьпекі прэзыдэнта.
2007-2008 гг. – старшыня КДБ.

Ад 2008 – дзяржсакратар Рады бясьпекі РБ.

Міністрам эканомікі прызначаны Мікалай Снапкоў.

Біяграфія новага міністра эканамікі Мікалая Снапкова
Фота infobaza.by
Мікалай Снапкоў – былы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта. Да гэтага Міністрам эканамікі быў Мікалай Зайчанка.

Мікалай Снапкоў нарадзіўся ў 1969 годзе ў Магілёве. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, Акадэмію кіраваньня пры прзыдэнце.

Працаваў рабочым рамонтнай майстэрні, эканамістам у розных гаспадарках, бухгалтарам.

1994-1996 – намесьнік кіраўнічага Дрыбінскага адзьдзяленьня «Белаграпрамбанку».

1996-2000 – намесьнік старшыні Горацкага райвыканкаму ў пытаньнях эканомікі.

2007-2009– намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму.

У студзені 2009 прызначаны намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта.

Кіраўніком справамі прэзыдэнта — Мікалай Корбут.

Біяграфія новага кіраўніка справамі прэзыдэнта Мікалая Корбута
Мікалай Корбут з 2001 года займаў пасаду першага намесьніка кіраўніка справамі прэзыдэнта.

Нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Ўжа Капыльсканга раёну Менскай вобласьці. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі.

Працаваў інструктарам, вядучым спэцыялістам Менскага райкома прафсаюзаў работнікаў АПК, галоўным эканамістам фінансава-эканамічнага аддзелу Камітэту па зямельнай рэформе.

З 1994 па 2001 год – начальнікам упраўленьня па абслугоўваньні дыпляматычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый “Дыпсэрвіс” Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта.


Міністрам інфармацыі — Алег Праляскоўскі, былы дырэктар Інфармацыйна-аналітычнанга цэнтру пры адміністрацыі прэзыдэнта.

Біяграфія новага міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага
Алег Праляскоўскі нарадзіўся ў 1963 годзе ў Загорску (цяпер Сергіеў Пасад) у РФ. Скончыў ВІЗРУ (ракетнае вучылішча), юрфак БДУ. Служыў у Групе савецкіх войскаў у Нямеччыне, ВІЗРУ, Ваеннай акадэміі РБ.

Працаваў начальнікам аналітычнага аддзелу ў Службе бясьпекі прэзыдэнта, генэральным дырэктарам БелТА, намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта, начальнікам Галоўнай ідэалягічнай управы Адміністрацыі.

Ад 2008 — дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Адміністрацыі. Уваходзіць у кіраўніцтва аб’яднаньня «Белая Русь».
Міністрам працы і сацыяльнай абароны — Марыяна Шчоткіна.

Міністрам падаткаў і збораў — Уладзімер Палуян.
Марыяна Шчоткіна
Уладзімер Палуян


Гл. таксама: Гісторыя гучных адставак

Фядута пра Праляскоўскага: Былых кэдэбістаў не бывае

Класкоўскі: Правінцыйнасьць прызначаных выгадна вылучае «адзінага» палітыка

Калінкіна: у Віктара Лукашэнкі ня будзе канкурэнцыі ў Радзе бясьпекі


Лябедзька: тасаваньне кадраў пад старую стратэгію

Жанна Літвіна: Праляскоўскі прапаноўваў увесьці рэгуляваньне інтэрнэту

Іосіф Сярэдзіч: Не зьдзіўлюся, калі яго прызначаць галоўным гінэколягам

Аляксандар Алесін: Мальцаў чалавек ляяльны, але цяпер гэтага мала

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG