Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі Паўла Яловіка


Ахова аўтамабільнага рынку “Малінаўка” у Менску затрымала актывіста прадпрымальніцкага руху Паўла Яловіка.

Ён распаўсюджваў інфармацыйны бюлетэнь прадпрымальнікаў на рынку.

Ахова затрымала актывіста, адвяла ў кабінэт дырэктара і выклікала міліцыю. Ахоўнікі сказалі, што распаўсюджваць бюлетэнь на рынку нібыта забаронена.

Паводле аднаго зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алеся Макаева, пазьней Паўлу ўдалося сысьці ад аховы. Спадар Макаеў лічыць, што
адміністрацыя рынку паводзіла сябе незаконна.

“Яны казалі, што ў бюлетэні нібыта ёсьць заклік да зьвяржэньня дзяржаўнага ладу. Гэта хлусьня. Там гаварылася пра стварэньне перадвыбарчага прадпрымальніцкага блёку. Дык што, удзел у выбарах - гэта заклік да зьвяржэньня ўлады?Як разумець нашых чыноўнікаў?Гэта бюлетэнь каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў, які выдаецца другі год. Мы разьмяшчаем яго на сайце, распаўсюджваем і зьбіраем сродкі на яго выданьне на рынках”.
XS
SM
MD
LG