Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыйныя лідэры прызналі лідэрам “Маладой Беларусі” Артура Фінькевіча


Артур Фінькевіч
Артур Фінькевіч

Старшыня руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч, сустаршыня партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Павал Севярынец, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, старшыня “Моладзі БНФ” Андрэй Крэчка, старшыня “Маладых дэмакратаў” Міхаіл Пашкевіч, старшыня “Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў” Любоў Каменева распаўсюдзілі заяву, у якой выказалі падтрымку Артуру Фінькевічу.

У прыватнасьці, “у сувязі з сытуацыяй вакол моладзевага руху “Маладая Беларусь” (затрыманьні сябраў руху, палітычна матываваны прызыў у войска лідэра руху Артура Фінькевіча, паклёпніцкія сюжэты пра Артура Фінькевіча на БТ, сходы і заявы розных людзей пра зьмены, якія нібыта адбыліся ў кіраўніцтве), мы, беларускія палітыкі й грамадзкія дзеячы, заяўляем аб наступным:

  • Паводле нашай інфармацыі, асобы, якія заяўляюць пра нейкі сход “Маладой Беларусі” 28 лістапада 2009 году, ня маюць дачыненьня да руху і не прадстаўлялі дадзеную арганізацыю пачынаючы з 11 красавіка 2009 году
  • Кіраўніцтвам руху лічым Артура Фінькевіча й сябраў Цэнтральнай Рады, зь якімі мы будзем працягваць далейшае супрацоўніцтва”.

Актывісты “Маладой Беларусі” заяўляюць пра ціск з боку спэцслужбаў на сябраў руху. 3 сьнежня траіх актывістаў руху арыштавалі за пэрформанс каля ўнівэрмагу “Беларусь”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG