Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франак Вячорка распавёў “Свабодзе”, што галоўны доктар Мазырскага шпіталю сам абышоў хворых салдатаў, а гэта амаль увесь батальён. Доктар сказаў, што ў іх складаная форма грыпу. Франак паведаміў, што пры гэтым ім не рабілі аналізаў на сьвіны грып.

Франак прыгадаў, што фэльчарка вайсковай часткі, калі захварэлі першыя чатыры салдаты, не ізалявала іх, нягледзячы на павышаную тэмпэратуру і кашаль. Яна казала, што можна несьці службу, а арганізм сам справіцца з інфэкцыяй. У выніку за пару дзён захварэлі іншыя салдаты.

У прыватных размовах фэльчарка сказала, што ўпершыню за ўвесь час яе службы яна назірае такую сытуацыю, калі на грып захварэлі амаль усе салдаты.

Франак распавёў, што ў інфэкцыйным шпіталі занятыя ўсе ложкі. Людзі знаходзяцца і ў калідорах. Салдаты чуюць, як наверсе стогнуць людзі.

Мэдыкі кажуць, што ў салдат пакуль сытуацыя лепшая, чым у тых, каго забралі з дому.

Франаку Вячорку ды іншым салдатам пачалі даваць "Таміфлю"

У інфэкцыйным аддзяленьні Мазырскага гарадзкога клінічнага шпіталю салдатам пачалі даваць "Таміфлю". Гэты прэпарат прызначаюць, калі ёсьць падазрэньне на пнэўманію альбо сьвіны грып. Франак Вячорка, які ляжыць у гэтым шпіталі, паведаміў, што мэдыкі не тлумачаць, чаму пацыентам пачалі даваць гэты прэпарат.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG