Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эпідэмія сьвінога грыпу яшчэ ня скончылася, але ў Канадзе і Злучаных Штатах пачала зьмяншацца.

Такую заяву зрабіў у Жэневе прадстаўнік Усясьветнай арганізацыі аховы здароў’я Кэйдзі Фукуда, паведамляе Reuters. Аднак, па ягоных словах, можна чакаць трэцюю хвалю эпідэміі.

Вірус H1N1, які пачаўся ў сакавіку, у большасьці хворых выяўляецца слабымі сымптомамі, але стварае рызыку для цяжарных жанчынаў, маладых асоб і людзей, якія ўжо мелі праблемы са здароў’ем.

Па стану на 27 лістапада, у сьвеце зафіксавана прынамсі 7 тысяч 826 сьмерцяў у выніку вірусу H1N1.
XS
SM
MD
LG