Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кабякоў абяцае нізкія цэны на энэрганосьбіты


Андрэй Кабякоў

Андрэй Кабякоў

Удзел Беларусі ў Мытным саюзе дазволіць закупляць расійскія энэрганосьбіты па цэнах ніжэйшых за рыначныя. Пра гэта заявіў намесьнік прэм'ер-міністра Андрэй Кабякоў, выступаючы перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.

Паводле яго слоў, больш нізкая цана абумоўлена тым, што на адзінай мытнай тэрыторыі будзе забаронена прымяненьне ва ўзаемным гандлі мытных пошлін, паведамляе БелаПАН.

Андрэй Кабякоў падкрэсьліў, што ўдзел у Мытным саюзе таксама дазволіць Беларусі выкарыстаць "магчымасьці агульнага рынку, які хутка расьце, сфарміраваць гэты рынак разам з краінамі, багатымі на энэргетычныя і сыравінныя рэсурсы, удзельнічаць з імі ў вытворчай каапэрацыі".

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што "завяршэньне фармаваньня Мытнага саюза і наступнай адзінай эканамічнай прасторы стане дадатковым аргумэнтам у стрымліваньні негатыўных тэндэнцый, якія існуюць апошнім часам у гандлёва-эканамічных адносінах Беларусі і Расеі".
XS
SM
MD
LG