Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сем’ям лётчыкаў СУ-27 выплацілі страхоўку


Закрытае акцыянэрнае страхавое таварыства “Прамтрансінвест” выплаціла страхавое кампэнсаваньне сем’ям пілётаў зьнішчальніка Су 27 Аляксандра Марфіцкага і Аляксандра Жураўлевіча, якія разьбіліся 30 жніўня на авіяшоў ў польскім Радаме.

Згодна з заключанай 24 жніўня дамовай, сума страхавога кампэнсаваньня склала 30 тысячаў даляраў на кожнага лётчыка, паведамляе БелаПАН.

Што да самалёта, то страхавая кампанія яшчэ чакае ад ваенных шэраг тэхнічных дакумэнтаў. Пасьля іх атрыманьня будзе прынятае рашэньне аб правядзеньні выплат.

Матэрыялы расьсьледаваньня катастрофы паступілі ў Мінабароны Беларусі з Польшчы 20 кастрычніка. На наступны дзень беларускія ваенныя паабяцалі, што пасьля вывучэньня і аналізу прадставяць матэрыялы грамадзкасьці
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG