Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

АД ТРОХ ДА ТРОХ


Тэмпэратура ў краіне ад –3 да +3, дождж і мокры сьнег

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Выступ літоўскай сьпявачкі Міглока і гурту Suicide DJs. Баранавічы, клюб “Blizzart”

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Аднаўляецца суд паводле абвінавачаньня Сыльвіё Бэрлюсконі ў карупцыі, Мілян.

Устаноўчы зьезд “саюзу пісьменьнікаў” г.зв. “саюзнай дзяржавы”, Менск, Нацыянальная бібліятэка.

Сустрэча міністраў замежных спраў краінаў НАТО, Брусэль.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1642 – памёр кардынал Рышэлье, французкі дзяржаўны дзяяч і пэрсанаж раману А. Дзюма «Тры мушкецёры».

У 1989 годзе Генэральная Асамблея ААН ухваліла Міжнародную канвэнцыю аб барацьбе зь вярбоўкаю, выкарыстаньнем, фінансаваньнем і навучаньнем наймітаў.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: “Наша ніва” пераходзіць на наркамаўку

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Дайце мне шэсьць радкоў, напісаных рукой самага чэснага чалавека, і я знайду ў іх тое, за што яго можна павесіць” (кардынал Рышэлье).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG