Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Актывіста “Моладзі БНФ” на працы не аднавілі


Аляксандар Кузьняцоў

Аляксандар Кузьняцоў

Аляксандру Кузьняцову ўдалося дамагчыся толькі грашовай кампэнсацыі ад кіраўніка ААТ «Гемал», адкуль яго звольнілі неўзабаве пасьля ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі.

Судзьдзя Першамайскага райсуду Вольга Ільлюшонак пастанавіла, што дырэктар ААТ «Гемал» Генадзь Мазілаў мусіць выплаціць актывісту каля двух з паловай мільёнаў рублёў — канчатковы разьлік па звальненьні, а таксама кампэнсацыю за кожны дзень пратэрміноўкі выплат.

Спадар Кузьняцоў перакананы, што яго звольнілі з працы за палітычную дзейнасьць — пасьля таго як ён узяў удзел у несанкцыянаванай акцыі ў Гарадку. У Дзень Незалежнасьці 27 ліпеня спадар Кузьняцоў прывёз у Гарадок групу моладзі на ўласнай аўтамашыне. Падчас акцыі некалькі актывістаў былі затрыманыя і пазьней аштрафаваныя, аднак да Аляксандра Кузьняцова ніякіх прэтэнзій з боку міліцыі не было. Але праз колькі дзён яму перадалі, што пра гэтую паездку ведае кіраўнік ААТ «Гемал», дзе хлопец працаваў майстрам-ювэлірам. Неўзабаве ён даведаўся, што звольнены з працы «па згодзе бакоў» яшчэ 1-га ліпеня.

Аляксандар Кузьняцоў здолеў давесьці суду, што яго звольнілі з парушэньнем заканадаўства, аднак судзьдзя не задаволіла ягоныя пазовы што да аднаўленьня на працы і кампэнсацыі маральнай шкоды, якую моладзевы актывіст ацаніў у 4 мільёны рублёў.
XS
SM
MD
LG