Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяну Шапуцьку адлічылі. Ці выйдзе Козік на дэманстрацыю?


Прэсавую сакратарку “Маладога фронту” Тацяну Шапуцьку адлічылі зь Белдзяржунівэрсытэту. Дзяўчына вучылася на юрыдычным факультэце.

Яна прадстаўляла арганізацыю на паседжаньні Форуму грамадзянскай супольнасьці краінаў Усходняга партнэрства.

Кіраўнік афіцыйнага прафсаюзу Леанід Козік таксама быў тады ў Бруселі. Ён казаў, што, калі Тацяну адлічаць з унівэрсытэту за тое, што яна ўдзельнічала ў Форуме, то ён сам выйдзе на дэманстрацыю, каб абараніць яе правы.

Сёньня Тацяне ў дэканаце ўручылі паведамленьне, што яна адлічана з навучаньня з фармулёўкай “за парушэньне статутнай дысцыпліны”.

Аднагрупнікі Тацяны пайшлі да дэкана з просьбай даць дзяўчыне вучыцца далей. Адказу пакуль няма.

Радыё Свабода зьвернецца па камэнтар да Леаніда Козіка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG