Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасажыры эўрапейскіх цягнікоў атрымаюць кампэнсацыю


Ад сёньня ў краінах Эўразьвязу пасажыр цягніка, які спазьніўся на гадзіну і болей, атрымае права на 25 адсоткаў кампэнсацыі за квіток.

Кампэнсацыя будзе ажыцьцяўляцца наяўнымі. Кампэнсацыя за страчаны багаж будзе складаць да 1 250 эўра.

У выпадку двухгадзіннай затрымкі, паведамляе АР, кампэнсацыя дасягае паловы кошту білета.

Польшча заявіла, што гэтыя палажэньні ня будуць дзейнічаць на тэрыторыі краіны да 2011 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG