Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ўвечары: кнігу бярыце з сабой


Сёньня ў сядзібе партыі БНФ адбудзецца дабрачынны канцэрт, які арганізавалі сябры “Маладога фронту”. Канцэрт зьяўляецца часткай мерапрыемстваў акцыі “Беларускую кнігу – дзецям!”, якая ў сваю чаргу адбываецца ў рамках кампаніі “За беларускую мову”.

У канцэрце возьмуць удзел барды Аляксандар Мельнікаў, Міхал Бараноўскі гурт «Скрыжалі». Падчас канцэрту ўсе ахвотныя змогуць перадаць кніжкі дзецям.

У акцыі “Беларускую кнігу – дзецям” узялі ўдзел Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў, Зінаіда Бандарэнка, мастакі ды іншыя вядомыя асобы.

Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» і супрацоўнікі амбасады ЗША ў Беларусі таксама перадалі маладафронтаўцам кнігі.

Усяго малададафронтаўцы сабралі больш за 2 000 кніжак. На Каляды кнігі перададуць у дзіцячыя дамы.

Канцэрт пачнецца а 6 вечара ў сядзібе партыі БНФ. Уваход на канцэрт вольны, але маладафронтаўцы разьлічваюць, што кожны наведнік ахвяруе хаця б адну кніжку на беларускай мове для дзяцячых дамоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG