Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Прастытуткі Дзьмітрука” на яўку не зьявіліся


Георгі Дзьмітрук

Георгі Дзьмітрук

Скандальная гісторыя са спробай прыцягнуць аднаго з заснавальнікаў стваранай партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Георгія Дзьмітрука да “сэксуальнай прыгоды” атрымала працяг. Як паведамілі ў прэсавай службе БХД, на справе тры прадстаўніцы старажытнай прафэсіі аказаліся… маладым чалавекам сярэдняга росту.

Паводле самога сустаршыні партыі Георгія Дзьмітрука, учора ўвечары разрэклямаваныя ў сеціве прастытуткі адкрылі сваё рэальнае аблічча:

"Усё было як у галівудзкіх баевіках. Вечарам 2 сьнежня камэра відэаназіраньня зафіксавала сілуэт маладога чалавека сярэдняга росту, які пракраўся ў мой двор, паклаў на ганак дома белую капэрту і мамэнтальна зьнік. Я не паспеў удакладніць у яго імя і прафэсію, але пасьля адкрыцьця капэрты зразумеў: гэты малады бягун і ёсьць знакаміты пакрыўджаны прадстаўнік старажытнай прафэсіі пад зборным імем “Оля, Лена і Оля”. У капэрце былі ліст і аўдыёдыск з тым жа паклёпніцкім зьместам, што днямі быў разьмешчаны ў інтэрнэце”.

1 сьнежня сфальшаваныя аўдыёзапіс супраць сустаршыні БХД Георгія Дзьмітрука зьявіўся на адным з форумаў у Байнэце, а таксама быў разасланы большасьці інфармацыйных рэсурсаў. “Дзяўчаты”, якія падпісаліся як прадстаўніцы “древней профессии Оля, Лена и Оля”, абвінавацілі Дзьмітрука ў запазычанасьці нібыта за пэўныя “паслугі”.

Георгій Дзьмітрук запрасіў “дзяўчынак” на прэс-канфэрэнцыю БХД 2 сьнежня, аднак туды так ніхто і не прыйшоў.

“Я разумею, што за ўсім гэтым стаяць сур’ёзныя сілы, якія маюць магчымасьць і сродкі займацца такімі фальсыфікацыямі, -- падкрэсьлівае спадар Дзьмітрук. -- І гэта не гіпатэтычныя “Оля, Лена і Оля”, а даволі сур’ёзныя мужчыны, якія сядзяць у службовых кабінэтах”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG