Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле прэсавай службы стваранай партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, Упаўнаважаны ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Леанід Гуляка праігнараваў пытаньне лідэра БХД Паўла Севярынца, зададзенае пад час онлайн-канфэрэнцыі на сайце агенцтва БЕЛТА.

Пытанне Паўла Севярынца тычылася сытуацыі вакол будынка царквы “Новае Жыцьцё” у Менску. Палітык пацікавіўся пазыцыяй Апарата ўпаўнаважанага і магчымымі варыянтамі вырашэньня праблемы з будынкам царквы.

Паводле Севярынца, на жаль, онлайн-канфэрэнцыя толькі называлася такой, бо адпраўленае пытаньне цягам 2 снежня так і не зьявілася на сайце дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва. Адпаведна, не было і адказу чыноўніка:

“Яшчэ ад савецкіх часоў гэтыя чыноўнікі баяцца галоснасці, баяцца праўды. Баяцца таксама адказваць на вострыя пытаньні, бо адказваць няма чаго. Закон на баку царквы “Новае Жыцьцё” – адсюль і дзіўнае маўчаньне. У дэмакратычнай краіне ўсё проста: ня можаш адказаць на такое пытаньне – сыходзь у адстаўку”.

Тым часам старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі нарэшце адказаў Паўлу Севярынцу і Віталю Рымашэўскаму на зварот з нагоды паклёпніцкага сюжэту пра БХД, які выйшаў у эфір БТ 27 верасьня гэтага году. У сюжэце БХД параўноўвалася з таталітарнай дэструктыўнай сэктай.

Як перадае прэсавая служба БХД, Зімоўскі спрабуе зваліць адказнасьць за скандальны сюжэт на “экспэртаў”: “Редакция агентства теленовостей, журналисты которой готовили сюжет к эфиру, может не разделять суждения некоторых экспертов, приведенные в материале. Авторы сюжета не озвучивали в эфире никаких личных суждений относительно БХД либо ее основателей”.

“Але, паводле закону, адказваць давядзецца не экспертам, а тым, хто рыхтаваў паклёп і ставіў яго у эфір”, -- мяркуюць у БХД.
Пазоў Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага супраць БТ знаходзіцца ў Першамайскім судзе Менску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG