Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь хоча паскорыць перамоўны працэс наконт уступленьня ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. Пра гэта заявіў былы міністар замежных спраў, а цяпер сталы прадстаўнік Беларусі пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэнэве Міхаіл Хвастоў.

Сваю заяву ён зрабіў падчас 7-й Міністэрскай канфэрэнцыі ЎГА, у якой беларуская дэлегацыя ўдзельнічае ў якасьці назіральніка. Як перадае прэсавая служба МЗС Беларусі, Міхаіл Хвастоў казаў пра неапраўдана працяглы працэс ўступленьня ў арганізацыю новых чальцоў. Ён пацьвердзіў “зацікаўленасьць у інтэнсыфікацыі перамоўнага працэсу па ўступленьню ва ЎГА з улікам новых рэаліяў, якія зьвязаныя з пачаткам функцыянаваньня Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі ў студзені 2010 году.

Аднак міжнародныя экспэрты ставяцца да ідэі ўступленьня ва ЎГА адразу ўсёй “тройкай” скептычна. Дагэтуль не было выпадкаў пашырэньня ЎГА за кошт блёкаў.
XS
SM
MD
LG