Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Драздоўскі: “Патрэбна зьмена стаўленьня да інвалідаў”


Кіраўнік Цэнтральнай рады асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў лічыць неабходным далучэньне да міжнароднай Канвэнцыі аб правах інвалідаў.

У інтэрвію Радыё Свабода Сяргей Драздоўскі адзначыў найважнейшыя мэты, якія стаяць перад дзяржавай у справе забесьпячэньня правоў інвалідаў.

Драздоўскі: “Патрэбнае хутчэйшае далучэньне краіны да Канвэнцыі аб правах інвалідаў і, адпаведна, ратафікацыя як самой Канвэнцыі, гэтак і Факультатыўнага пратаколу. Далей -- прывядзеньне нацыянальнага заканадаўства да тых стратэгічных пазыцый, якія вызначаныя ў Канвэнцыі. Гэта, найперш -- пярвічнасьць правоў інвалідаў, выкананьне гэтых правоў, фармаваньне нацыянальнага заканадаўства з пазыцый гарантый правоў інвалідаў, зьяўленьне законаў прамога дзеяньня. Другое -- калі не радыкальнае, дык яе найменш эвалюцыйная перамена грамадзкай думкі ў дачыненьні да інвалідаў. І перавод паняцьця інвалід з аб'екта сацыяльнай абароны да разгляду іх як грамадзян, якія валодаюць роўнымі правамі, абавязкамі і, адпаведна, маюць пэўная дзяржаўныя дзеля гэтага гарантыі”.

Грамадзкая арганізацыя "Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў" мае больш як 700 сяброў і 14 рэгіянальных структураў.


Гл. таксама: онлайн-канфэрэнцыя з Сяргеем Драздоўскім
XS
SM
MD
LG