Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завершана расьсьледаваньне па справе А.Грамовіча


Былому начальніку дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі Анатолю Грамовічу прад'яўлена абвінавачаньне.

Ён пачаў знаёміцца з матэрыяламі справы, перадае Інтэрфакс.

Супраць Анатоля Грамовіча пачата крымінальная справа за стварэньне злачыннай арганізацыі ці ўдзел у ёй.

Па гэтай справе праходзяць больш за 30 абвінавачаных, сярод якіх былыя супрацоўнікі мытных і праваахоўных органаў. Яны таксама пачалі знаёмства з матэрыяламі справы.

Крымінальная справа тычыцца незаконнага перамяшчэньня праз памежны пункт пропуску “Заходні Буг” буйных партый адзеньня і бытавой тэхнікі. Паводле папярэдніх ацэнак, нанесеная дзяржаве шкода складае каля 20 мільярдаў рублёў.

Матэрыялы справы тычацца падзеяў 2001 году, калі А.Грамовіч займаў пасаду намесьніка начальніка ўпраўленьня КДБ па Берасьцейскай вобласьці. 15 лютага гэтага году яго арыштавалі.
XS
SM
MD
LG