Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве адбылася сустрэча першага віцэ-прэм'ера Беларусі Ўладзімера Сямашкі і старшыні праўленьня "Газпрому" Аляксея Мілера.

На пытаньне, ці вызначана падчас сустрэчы цана газу для Беларусі на 2010 год, у прэсавай службе “Газпрому” карэспандэнту Свабоды паведамілі, што расейскі бок дзейнічае згодна з умовамі кантракту.

“Калі б былі нейкія зьмены, як у выпадку з Украінай, мы апублікавалі б вынікі гэтых зьменаў. Калі на ўзроўні Мілера і Сямашкі была рабочая сустрэча, то ў сваім паведамленьні мы адлюстравалі тое, што яны абмеркавалі”.

Маўляў, калі б перамовы нечым завяршыліся, то гэта неяк было б адлюстравана ў прэс-рэлізе.

Ці будуць далей нейкія перамовы зь беларускім бокам, у прэсавай службе адказалі, што “гэта пытаньне да вярхоў, як яны там дамовяцца”.

У прэсавай службе “Белтрансгазу” ніякіх падрабязнасьцяў не падаюць.
XS
SM
MD
LG