Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пытаньне – ці застаецца ў беларускага чэмпіёна шанец упершыню ў гісторыі беларускага футболу пераадолець групавую стадыю эўракубкаў – вырашанае. Учора ўвечары для футбалістаў барысаўскага БАТЭ чарговы кубкавы цыкль фактычна скончыўся.


На менскім стадыёне "Дынама" матч групавога турніру Лігі Эўропы паміж БАТЭ і лісабонскай "Бэнфікай" завяршыўся на карысьць гасьцей зь лікам 2:1 (дарэчы, свой першы матч у Лізе Эўропы барысаўцы гулялі якраз з "Бэнфікай", саступіўшы ў Лісабоне 0:2). Такім чынам, заключны матч раўнду 17 сьнежня супраць лівэрпульскага "Эвэртану" ператвараецца для выхаванцаў Віктара Ганчарэнкі ў простую фармальнасьць – на расстаноўку камандаў у групе вынік сустрэчы ніяк не паўплывае.

Пасьля ўчорашніх сынхронных выязных перамог "Бэнфікі" і "Эвэртану" над грэцкім АЕКам гэтыя каманды сталі недасягальнымі для аўтсайдэраў – барысаўцаў і афінянаў.

Да ўчорашняга дня БАТЭ з чатырма пунктамі займаў трэці радок у групе, саступаючы па выніках чатырох матчаў "Бэнфіцы" і "Эвэртану" і пераўзыходзячы па паказьніках асабістых сустрэчаў АЕК. Шанцы на выхад у 1/16 фіналу заставаліся ў барысаўскай каманды толькі ў выпадку станоўчага выніку гульні з "Бэнфікаю" і неперамогі "Эвэртану" ў Афінах (пуцёўку ў плэй-оф атрымліваюць па дзьве найлепшыя каманды з кожнай групы).

На перадматчавай прэс-канфэрэнцыі Віктар Ганчарэнка запэўніваў, што каманда настроеная рашуча і іншай мэты, апроч перамогі, перад калектывам ня ставіцца. І ў першым тайме барысаўцы сапраўды атакавалі, стварылі нават амаль 100-працэнтны галявы момант.

Няроўныя выступы БАТЭ не спрыяюць і глядацкаму ажыятажу. Ад матчу да матчу з удзелам БАТЭ колькасьць гледачоў на дынамаўскіх трыбунах скарачаецца – вось і ўчора яны былі запоўненыя ў найлепшым выпадку на чвэрць. Магчыма, адна з прычынаў якраз у ня вельмі пераканаўчай гульні барысаўцаў у супрацьстаяньні з аб'ектыўна вышэйшай клясы камандамі. Іншая прычына, якая не спрыяе аншлягу, – надвор'е. Дзьве мінулыя гульні праходзілі пад халодным восеньскім дажджом, які часам пераходзіў у лівень, і выпрабоўваць лёс на фоне грыпу, напэўна, захацелі ня многія. Нязьменным жа застаецца хіба фанацкі сэктар БАТЭ, расквечаны жоўта-сіняй сымболікай клюбу – там традыцыйна шумна, весела і горача пры любым надвор'і.

Што да фанатаў "Бэнфікі", то былі яны ў абсалютнай меншасьці, і як візуальна, дык чаканых 200 заўзятараў гасьцей наўрад ці на трыбунах набралася. Пасьля забітых галоў назіралася ажыўленьне, але, відавочна, больш дзеля таго, каб пагрэцца. Хоць па беларускіх мерках у Менску і было не па-зімоваму цёпла, для цеплалюбівых партугальцаў кліматычныя ўмовы ўсё ж экстрэмальныя. Але калі любімая каманда паказвае якасны і выніковы футбол, можна вытрымаць любыя капрызы надвор'я.


Віталь Радзівонаў

Заўзятары



Бэнфіка адкрывае лік

2:1


Апошнія спробы зраўнаваць лік

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG