Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Жанчыны супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры” дайшлі да Лярана


Жан Люі Ляран

Жан Люі Ляран

Кіраўнік генэральнага дырэктарату Рады Эўропы па дэмакраты і палітычных пытаньнях Жан-Люі Ляран падчас свайго візыту ў Менску, сустрэўся з прадстаўнікамі ініцыятыўнай групы «Жанчыны супроць беззаконьня ў судах і пракуратуры».

«Ужо некалькі гадоў мы марна дамагаемся перагляду незаконных, як мы лічым, прысудаў нашых спраў. Нам даюць фармальныя адпіскі, старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала і генэральны пракурор Рыгор Васілевіч не жадаюць нас прымаць, у іх там склалася сапраўдная кругавая парука. Мы распавялі пра гэта спадару Лярану і папрасілі паўплываць, каб нарэшце пачаўся наш дыялёг з судзьдзямі і пракурорамі. Жан-Люі Ляран таксама паабяцаў, што давядзе пра нашы праблемы ў Радзе Эўропы, каб там вывучылі сытуацыю ў беларускіх судах», — паведаміла Галіна Юбко з ініцыятыўнай групы.

Галіна Юбко
Група «Жанчыны супраць беззаконьня у судах і пракуратуры» аб’ядноўвае болей за сто грамадзянак Беларусі. Некаторыя з гэтай групы дамагаюцца рэагаваньня на іх скаргі каля 10 гадоў. Сёлета Галіна Юбко з ініцыятыўнай групы падавала ў суд пазоў аб абароне гонару і годнасьці на газэту адміністрацыі прэзыдэнта «Советская Белоруссия». Гэты пазоў быў адхілены, як і шматлікія скаргі жанчын на беззаконьне ў судах.
XS
SM
MD
LG