Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждума Расеі сёньня ўшанавала памяць ахвяраў крушэньня цягніка “Неўскі экспрэс”. Большасьць дэпутатаў упэўненыя, што прычынай быў тэрарыстычны акт, але пакуль няясна, хто за ім стаіць.

Распаўсюджаную сёньня заяву пра датычнасьць баевікоў Дакі Умарава да тэракту аглядальнік Радыё Свабода Андрэй Бабіцкі лічыць бяздоказнай.

Сёньня ж у Маскве прайшоў мітынг памяці ахвяраў тэрарызму, арганізаваны партыяй “Адзіная Расея”. Сярод лёзунгаў выдзяляўся вялікі плякат “ Знайсьці і зьнішчыць!” Такі самы мітынг прайшоў і ў Пецярбургу. Паведамляецца, што ўлады Пецярбургу выдзяляюць матэрыяльную дапамогу сем’ям ахвяраў. Адміністрацыя гораду распарадзілася выдзеліць 300 тысяч рублёў за кожнага загінулага.

А пэнсіянэрка Алена Голубева, якая дапамагала параненым падчас аварыі, будзе пажыцьцёва атрымліваць спэцыяльную пэнсію ад Расейскай чыгункі – 4 тысячы рублёў. Дом жанчыны апынуўся побач з месцам катастрофы, сюды прывозілі параненых, якім Голубева дапамагала, чым магла – аддала некаму і свае валёнкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG