Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На месцы колішняга канцлягеру пачалі капаць катлаван


На месцы, дзе ў часы вайны быў лягер для ваеннапалонных, дзе дагэтуль у зямлі ляжаць парэшткі сотняў салдатаў, пачалі капаць катлаван пад будаўніцтва шматпавярховага дому.

Дакладная колькасьць пахаваных у гэтых месцы невядомая. Але 10 гадоў таму, калі вайскоўцы рылі траншэю, адразу ж натыкнуліся на парэшткі больш як двухсот салдатаў.

Жыхары дамоў № 30 і 32, што на вуліцы Калініна, зьвярнуліся ў Дзяржкантроль з просьбай высьветліць, хто даў дазвол на правядзеньне будаўнічых работ на маленькім кавалку зямлі ў двары чатырохпавярховак.

Яны запэўнілі, што калі праігнаруюць іх заяву, то яны будуць зьвяртацца ў міжнародныя арганізацыі, у тым ліку тыя, якія займаюцца ўшанаваньнем памяці ахвяраў вайны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG