Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гуляй з Італіяй!


У цэнтры Гомеля ў будынку былой рэстарацыі неўзабаве зьявіцца італійскі забаўляльны комплекс. Пра гэта мэдыям распавядаюць супрацоўнікі камітэту эканомікі гарвыканкаму.

Заснавальнікамі комплексу выступілі бізнэсоўцы з Італіі. Яны нібыта гатовыя выдаткаваць на забаўляльны комплекс 2 мільёны эўра. Рыхтуецца праект рэканструкцыі аб’екта. Тут будзе ня толькі рэстарацыя й кавярня з традыцыйнай італьянскай кухняй, але й гульнёвыя залі, паркоўка ды іншае.

Цяпер у абласным цэнтры існуюць толькі італьянскія піцэрыя, кавярня-марозіва й крама фірмовага адзеньня.

Выглядае, што нядаўні візыт у Менск італьянскага прэм’ера Сыльвіё Бэрлюсконі станоўча паўплывае на разьвіцьцё двухбаковых стасункаў і ў рэгіёнах.
XS
SM
MD
LG