Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі будуецца 211 культавы будынак, паведаміў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Леанід Гуляка.

Паводле чыноўніка, болей за ўсё будуецца праваслаўных храмаў — 152. Трэба ўлічваць, што праваслаўная канфэсія ў Беларусі самая вялікая (85% ад усіх вернікаў). Таксама ўзводзіцца 35 касьцёлаў.

У Беларусі дзейнічаюць 2207 афіцыйна зарэгістраваных культавых будынкаў, перадае БелТА.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG