Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Непахісны Эўразьвяз


Пазыцыя Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі не зьмянілася, заявілі ў офісе вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па зьнешніх сувязях і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.

Камэнтар зьявіўся ў адказ на заявы прэм’ер-міністра Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі.

30 лістапада з часе візыту ў Менск Бэрлюсконі сказаў Аляксандру Лукашэнку: “Народ любіць вас, і гэта пацьвярджаецца вынікамі выбараў, якія перад вачыма ва ўсіх нас”.

У прэсавай службе вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ ня сталі даваць ацэнку гэтым заявам італьянскага прэм'ера, паведамляе БелаПАН.

17 лістапада Рада ЭЗ падоўжыла частковае прыпыненьне санкцый у дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў, гэтаксама як дзеяньне гэтых санкцый, да кастрычніка 2010 году. У заяве выказвалася шкадаваньне, што ў апошні час не было дастаткова значнага прагрэсу ў галіне правоў і свабодаў чалавека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG