Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы больш за ўсе давяраюць царкве, менш за ўсе - апазыцыі


Cярод беларусаў найбольшым даверам карыстаюцца царква і войска. Індэкс даверу розьніча паміж “цалкам” станоўчымі і адмоўнымі адказамі рэспандэнтаў) гэтых сацыяльным структурам за апошнія 5 месяцаў павялічыўся на адну адзінку. І склаў: у царквы 25, у войска 15.

Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў выніках сацыялягічнага апытаньня “Рэйтынгі і індэкс даверу арганізацыям і структурам”, праведзенага сацыялягічным цэнтрам “Зеркало-Инфо”.

Пераважнай жа большасьці з прапанаваных рэспандэнтам арганізацыяў і структураў грамадзяне больш не давяраюць, чым давяраюць.

За мінулы пасьля ліпеньскага дасьледванья грамадзкай думкі адрэзак часу прыкметна ўзрос індэкс даверу дзяржаўным СМІ: з -13 да -2. Некалькі падняўся ў вачах рэспандэнтаў індэкс даверу традыцыйным прафсаюзам: з -26 да -22.

І яшчэ ніжэй апусьціўся індэкс даверу беларускай апазыцыі: з -28 да - 32 адзінак.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG