Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З 1 студзеня 2010 году ў Беларусі падвысяцца мыты на аўтамабілі, якія ўвозяць у краіну юрыдычныя асобы. Гэта вынікае з Адзінага мытнага тарыфу, які падпісаны ў Менску 27 лістапада падчас сустрэчы прэзыдэнтаў Беларусі, Расеі і Казахстану.

Як паведамляе агенцтва ПРАЙМ-ТАСС, новыя мыты на ўвожаныя аўтамабілі амаль цалкам адпавядаюць цяперашнім расейскім мытам, якія на некаторыя аўтамабілі большыя амаль у 10 разоў за цяперашнія беларускія мыты. Прыкладам, мыта на аўтамабіль з дызэльным рухавіком аб’ёмам 2 літры 2003 году вырабу цяпер складае ў Беларусі 800 эўра, а ў Расеі — 8 тысяч эўра. Для юрыдычных асоб гэтак стане і ў Беларусі ужо ў 2010 годзе.

Што да фізычных асоб, так паводле падпісанага пагадненьня зьмены ў гэтым сэктары рынку маюць увесьці з 1 ліпеня 2010 году.

Нагадаем, паводле ацэнак незалежных беларускіх экспэртаў ўраўноўваньне мытаў на ўвазныя аўтамабілі ў Беларусі і Расеі прывядзе да значнага падаражэньня патрыманых аўтамабіляў на ўнутраным рынку Беларусі, скарачэньня долі новых аўтамабіляў у карыстаньні грамадзянаў, росту незадаволенасьці дзеяньнямі ўраду ў гэтай галіне. Экспэрты таксама прагназуюць складанасьці на аўтарынку Расеі з-за таго, што зь Беларусі туды стануць пастаўляць тысячы патрыманых аўтамабіляў, якія былі аформленыя для ўвозу раней за ўвядзеньне новых мытных тарыфаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG