Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Альтэрнатыўны даклад праваабаронцаў у ААН


Беларускія праваабаронцы падрыхтавалі альтэрнатыўны ўнівэрсальны даклад па сытуацыі ў Беларусі, які перадалі ў Раду правоў чалавека ААН.

З гэтай нагоды адбылася сустрэча ў Прадстаўніцтве ААН у Беларусі. У працы над дакладам бралі ўдзел прадстаўнікі праваабарончага цэнтру «Вясна», Беларускага Хэльсынскага камітэту, Асамблеі няўрадавых арганізацый і Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Улады павінны здаць свой аналягічны даклад у тэрмін да лютага 2010 году. Паводле праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, кожная краіна-сябра ААН павінна раз на 4 гады рыхтаваць унівэрсальны пэрыядычны даклад. Беларусь будзе ўпершыню праходзіць такую працэдуру ў траўні наступнага году, але даклад павінен быць падрыхтаваны загадзя. Паводле спадара Стэфановіча, у межах падрыхтоўкі альтэрнатыўнага дакладу ўлады пагадзіліся на кансультацыі зь няўрадавымі арганізацыямі, якія яго рыхтавалі. Праваабаронцы двойчы сустракаліся з прадстаўнікамі МЗС Беларусі і першым намесьнікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальляй Пяткевіч. Адносна зьместу дакладу спадар Стэфановіч сказаў:

Валянцін Стэфановіч
«Мы акрэсьлілі асноўныя праблемныя моманты з рэалізацыяй правоў чалавека ў Беларусі. Натуральна ж, свабода асацыяцый у зьвязку з артыкулам 193-1, свабода мірных сходаў, пытаньне палітычна матываванага перасьледу, адвольных затрыманьняў, дыскрымінацыі, свабода слова, сьмяротнае пакараньне. Гэта знайшло там сваё адлюстраваньне. Збольшага мы робім выснову пра тое, што вельмі абмежаваная магчымасьць рэалізацыі шмат якіх грамадзянскіх і палітычных правоў у Беларусі».

Па выніках гэтых дакладаў, прадстаўленых з боку ўладаў і праваабаронцаў. Рада па правах чалавека будзе прымаць для Беларусі рэкамэндацыі, якія Беларусь павінна выканаць.

Цяпер праваабаронцы рыхтуюць альтэрнатыўны даклад у Камітэт правоў чалавека аб выкананьні Беларусьсю міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Спадар Стэфановіч адзначыў, што раней афіцыйны Менск ужо двойчы ігнараваў прадстаўленьне дакладу ў Камітэт і не выконваў яго рашэньні
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG