Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У АБСЭ папраўкі ў Выбарчы кодэкс не паслалі


Беларускі бок парушыў дамоўленасьць і не накіраваў ў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ праект паправак ў Выбарчы кодэкс.

Пра гэта БелаПАН заявіў прэс-сакратар БДІПЧ Енс Эшэнбэхер. Такім чынам, паводле ягоных словаў, ягоная арганізацыя ня можа камэнтаваць зьмены ў выбарчым заканадаўстве Беларусі, ухваленыя ўчора ў першым чытаньні ў Палаце прадстаўнікоў. Аднак аналіз паправак у бюро магчымы пры ўмове, што будзе дастаткова часу на вывучэньне паправак, і што думка БДІПЧ АБСЭ будзе ўлічаная парлямэнтам.

“БДІПЧ АБСЭ выступае за шырокі і падрабязны дыялёг у Беларусі па рэформе выбарчага заканадаўства, у якім прынялі б удзел самыя розныя удзельнікі выбарчага працэсу, каб была створаная атмасфэра даверу і зьмены былі ўзгодненыя”,-- заявіў спадар Эшэнбэхер.
У другім чытаньні зьмены ў Выбарчы кодэкс павінны прыняць 10 сьнежня.
XS
SM
MD
LG