Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікаў: У дачыненьнях зь Беларусьсю Саляна рызыкнуў


Андрэй Саньнікаў

Андрэй Саньнікаў

Да выкананьня сваіх абавязкаў прыступаюць прэзыдэнт Эўрапейскай рады Гэрман ван Ромпэй і вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па зьнешніх справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан. А вось Хавіер Саляна пакінуў сваю пасаду.

Былы намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Саньнікаў сказаў “Свабодзе”, што першы раз сустрэўся з Хавіерам Салянам, калі той быў яшчэ Генэральным сакратаром НАТО :

“І гэта была незвычайная сустрэча, паколькі кіраўніцтва НАТО з апазыцыяй, як правіла, не сустракаецца. Але гэта было зроблена менавіта для падтрымкі беларускай дэмакратычнай апазыцыі. І размаўлялі мы, зразумела, не пра справы НАТО. Потым мы некалькі разоў сустракаліся, калі ён быў ужо, можна так сказаць, кіраўніком зьнешнепалітычнага дэпартамэнту Эўразьвязу. І цяпер, калі ён сыходзіць, можна казаць, што сыходзіць ня толькі асоба, ня толькі палітык. Гэты сыходзіць цэлы пэрыяд, а, можа, нават і эпоха ў гісторыі Эўразьвязу.

Саляна – вельмі энэргічны, вельмі ініцыятыўны палітык. Не заўсёды гэтыя ініцыятывы ўхваляліся. Але ён усё ж быў здольны браць на сябе адказнасьць і рабіць справу. У дачыненьнях да Беларусі ён зрабіў шмат чаго станоўчага. Але ж вось апошні візыт у Беларусь быў няўдалым. Я лічу, што гэта зноў была спроба рызыкнуць.Але ж гэтая рызыка была не зусім абгрунтаваная. Таму што тое, што адбываецца ў нашай краіне пасьля яго сустрэчы з Лукашэнкам і тых авансаў, якія ён даваў, нельга назваць паляпшэньнем. Можа, гэта нават і пагаршэньне”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG