Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лагвінец: Эўразьвяз будзе больш уплываць на Беларусь


Алесь Лагвінец
Алесь Лагвінец

Ад сёньняшняга дня пачала дзейнічаць Лісабонская дамова аб рэформе Эўрапейскага Зьвязу. З гэтай нагоды старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу адзначыў. “Я шчасьлівы, што цяпер у нас ёсьць інстытуты, неабходныя для дзеяньня, і пэрыяд стабільнасьці, каб мы маглі засяродзіць усю нашу энэргію на дасягненьні ключавых для нашых грамадзян задач”.

Палітоляг Алесь Лагвінец лічыць:

“Гэта тыя зьмены, якія могуць паўплываць на больш выразную і акрэсьленую ролю Эўразьвязу ў сьвеце. Для Беларусі важна, што застаецца пасада Эўрапейскага камісара ў палітыцы пашырэньня і эўрапейскай палітыкі суседзтва. У кантэксьце большай зацікаўленасьці Эўрапейскім Зьвязам Беларусьсю новыя пасады і зьмены, якія ўносіць Лісабонская дамова, улучна са зьменамі, накіраванымі на ўзмацненьне ролі Эўрапейскага парлямэнту, могуць паспрыяць больш актыўнай ролі ЭЗ у Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG