Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 1 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


СОНЦА...


...хоць і з-за хмараў. Тэмпэратура: 0 — +7.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Менску зь візытам знаходзіцца кіраўнік Генэральнага дырэктарату ў справах дэмакратыі і палітычных пытаньняў Рады Эўропы Жан-Люі Ляран.

У Белдзяржфілярмоніі літаратурна-музычная вечарына “Кнут Гамсун у словах і джазе”, прысьвечаная 150-годзьдзю з дня нараджэньня нарвэскага пісьменьніка, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі. Выступаюць джазмэны з Нарвэгіі.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Лісабоне адзначаюць уваход у сілу Лісабонскай дамовы, якая рэгулюе ўвесь працэс кіраваньня Эўразьвязам.

У Афінах зьбіраецца міністэрская рада АБСЭ.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1906 у Парыжы адчыніўся першы ў сьвеце кінатэатар.

У 1991 на рэфэрэндуме 90 працэнтаў украінцаў, якія ўзялі ўдзел у галасаваньні, выказалася за незалежнасьць Украіны.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень барацьбы са СНІДам.

Дзень незалежнасьці Ісьляндыі і Партугаліі ды Дзень яднаньня ў Румыніі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Калі чалавеку трапляецца дабро, ён называе гэта Божым правідам, калі зло, ён называе гэта лёсам” — Кнут Гамсун.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG