Амаль на 65 кілямэтраў на тэрыторыі Капыльскага, Слуцкага і Салігорскага раёнаў расьцягнуўся фронт антыбальшавіцкага паўстаньня, якое пачалося ў канцы лістапада 1920 году. У крывавых баёх з Чырвонай арміяй беларусы змагаліся за права стварыць незалежную Беларускую Народную Рэспубліку.
29 лістапада маршрутам Слуцкага збройнага чыну чарговым разам праехалі актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, наведалі мясьціны баёў, каб ушанаваць памяць палеглых патрыётаў Беларусі.
29 лістапада маршрутам Слуцкага збройнага чыну чарговым разам праехалі актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, наведалі мясьціны баёў, каб ушанаваць памяць палеглых патрыётаў Беларусі.