Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-сьпікер Мечыслаў Грыб тэстуецца на кандыдата ў прэзыдэнты


Мечаслаў Грыб
Мечаслаў Грыб

Прэзыдыюм палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл вылучыў для ўдзелу ў праймэрыз на адзінага кандыдата ў прэзыдэнты былога сьпікера Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, генэральнага сакратара Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Мечыслава Грыба.

«Партыя вырашыла, а я пагадзіўся. Паспрабую сябе ў новай якасьці. Што да праграмы, безумоўна, буду абапірацца на праграму партыі, але, па вялікім рахунку, лічу гэта не галоўным. Вось абіралі прэзыдэнта Эўразьвязу, і ён сказаў, што для яго галоўная праграма — гэта ўладкоўваць адносіны паміж краінамі ў Эўропе. У нас, лічу, галоўнае — уладкаваць адносіны паміж людзьмі, паміж партыямі, паміж палітычнымі групамі ўнутры краіны», — сказаў «Свабодзе» Мечыслаў Грыб.

Паводле яго зьвестак, праймэрыз могуць прайсьці ўжо ў студзені або цягам трох першых месяцаў новага году. Верагоднае месца правядзеньня тэставага галасаваньня — Аршанскі раён Віцебскай вобласьці. Мечыславу Грыбу вядома, што ягонымі супернікамі на прэзыдыюме АДС называліся лідэр АГП Анатоль Лябедзька і лідэр ПКБ Сяргей Калякін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG