Лінкі ўнівэрсальнага доступу

30 лістапада ў 13.10 паводле мясцовага часу ад інфаркту на 81-м годзе жыцьця памёр сэрбскі пісьменьнік Міларад Павіч.

Павіч быў адным з найбольш вядомых і перакладаных сучасных сэрбскіх пісьменьнікаў – дзякуючы раману “Хазарскі слоўнік”, выдадзенаму 25 гадоў таму.

Акадэмік і шанаваны знаўца сэрбскай літаратуры, Павіч да пэнсіі быў прафэсарам унівэрсытэту ў Новым Садзе.

Павіч быў адным з найактыўнейшых перакладчыкаў расейскіх клясыкаў, а таксама аўтарам дзясятка раманаў, шматлікіх апавяданьняў, драмаў, эсэ.

Пераклады твораў Міларада Павіча на беларускую мову:

Фрагмэнты з “Хазарскага слоўніка” (пераклад Сяргея Шупы)

Эсэ Міларада Павіча “Пачатак і канец раману” (АРХЭ 1/2004, пераклад Аксані Пісецкай)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG