Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрлюсконі вязе кантракт з абарончым канцэрнам


It

It

Агенцтва Bloomberg са спасылкай на італьянскае агенцтва Ansa паведамляе, што падчас візыту Сільвіа Бэрлюсконі ў Менск будзе падпісанае пагадненьне, якое дасьць магчымасьць працаваць у Беларусі шэрагу італьянскіх кампаній.

Сярод іх -- Finmeccanica SpA, адна з найбуйнейшых кампаніяў Італіі, якая спэцыялізуецца на праектах у галіне абароны. У верасьні Аляксандар Лукашэнка сустракаўся з адным з кіраўнікоў гэтай кампаніі Пьерам Франчэскам Гуаргуальіні (Pier Francesco Guarguaglini).

Паводле вэб-сайту пасольства РБ у Італіі перспэктыўнымі накірункамі супрацы Беларусі з Finmeccanica SpA могуць стаць стварэньне інфраструктуры сувязяў і маніторынгу ўздоўж транспартных калідораў №2 (Бэрлін-Варшава-Менск-Масква) і №9 (басэйн Чорнага мора- басэйн Балтыйскага мора), стварэньне сыстэмаў спадарожнікавай сувязі і навігацыйных сыстэмаў, і таксама розныя аспэкты энэргатэхналёгіяў, машынабудаўніцтва і іншых галінаў.
XS
SM
MD
LG