Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да заканчэньня акцыі “Беларускую кнігу дзецям” — 25 дзён


Фота <a href="http://mfront.net/content.php?content.2595" target="_blank">mfront.net</a>

Фота <a href="http://mfront.net/content.php?content.2595" target="_blank">mfront.net</a>

Актывісты &laquo;Маладога фронту&raquo; яшчэ 25&nbsp;дзён будуць праводзіць акцыю &laquo;Беларускую кнігу дзецям&raquo;.

Акцыя стартавала 1 верасьня. Маладафронтаўцы сабралі ўжо больш за 2 000 кніжак, каб перадаць іх у дзіцячыя дамы падчас калядных сьвятаў. Акцыю падтрымалі беларускія пісьменьнікі і грамадзкія дзеячы.

Супрацоўнікі прадстаўніцтва ЗША ў Беларусі далучыліся да акцыі маладафронтаўцаў і перадалі ім пакунак з кнігамі. Сярод іх такія выданьні, як «Памяць і сьвядомасьць» (Ян Павал ІІ), «Акцэнты Свабоды» (Юры Дракахруст), «Прыгоды АРА ў Беларусі» (Аляксандар Лукашук), «Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму», «Дэклярацыя незалежнасьці ЗША», «Нарысы аб амэрыканскай літаратуры» ды іншыя.

Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» таксама не засталося ўбаку. Сябры арганізацыі сабралі некалькі дзясяткаў кніжак. У акцыі ўзялі ўдзел Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў, Зінаіда Бандарэнка, мастакі ды іншыя вядомыя ў грамадзтве асобы.

Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч паведаміў «Свабодзе»: «Асноўная мэта кампаніі — даць магчымасьць маладому пакаленьню беларусаў вывучаць гісторыю, знаёміцца з творамі айчыннай і сусьветнай літаратуры, з набыткамі айчынай і замежнай культуры пры дапамозе кніжак менавіта на беларускай мове. На вялікі жаль камплектацыя бібліятэк такіх устаноў па ранейшаму праводзіцца не на карысьць роднай мове. Выхаваць жа сапраўдных патрыётаў сваёй Радзімы можна толькі абапіраючыся на нацыянальныя каштоўнасьці і традыцыі».

Маладафронтаўцы кажуць, што людзі вельмі прыязна ставяцца да акцыі.

Не абышлося без кур’ёзаў. У берасьцейскім дзяржаўным унівэрсытэце аб’ява з заклікам прынесьці кнігі для дзяцей больш за месяц правісела на шыльдзе, што над інфармацыйным стэндам БРСМ. Маладафронтаўцы адзначаюць, што да акцыі ахвотна далучыліся выкладчыкі і студэнты.

3 сьнежня маладафронтаўцы правядуць дабрачынны канцэрт з удзелам бардаў Аляксандра Мельнікава, Міхала Бараноўскага і гурту «Скрыжалі». Падчас канцэрту ўсе ахвотныя змогуць перадаць кніжкі дзецям. Канцэрт пачнецца а 6 вечара на сядзібе партыі БНФ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG