Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эстоніі адзначылі 89-я ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну

  • Тацяна Поклад

Ігар Случак раздае буклеты пра паўстаньне.

Ігар Случак раздае буклеты пра паўстаньне.

У эстонскім Тарту 27 лістапада адбыліся імпрэзы ў гонар 89-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну.

На Ратушным пляцы маладыя беларусы раздавалі жыхарам горада буклеты аб паўстаньні жыхароў Слуцку і Случчыны супраць савецкай улады і ўзнаўленьні ўлады БНР. Таксама раздаваліся дыскі зь фільмам «Містэрыі: акупацыя».

Пазьней, поруч Тартускай абсэрваторыі, увечары былі запаленыя сьвечкі ў памяць аб загінулых барацьбітах за волю Беларусі і зачытаны зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.


Арганізатар мерапрыемства Ігар Случак: «Распаўсюджанае меркаваньне, што ў БНР не было свайго войска. Але няўжо 10 тысяч салдатаў і афіцэраў, якія ваявалі за Беларусь — гэта ня войска? Шматлікія войскі сучасных краін меншыя за войска БНР у 2-3 разы. Таму можна казаць, што БНР як дзяржава адбылася ва ўсіх адносінах. А для нас Слуцкі збройны чын зьяўляецца прыкладам таго, што свабода ніколі не давалася проста так і што за яе трэба змагацца толькі сваімі сіламі. Бо мужных герояў у 1920-м не падтрымліваў ніхто, акрамя беларускага народа».
XS
SM
MD
LG