Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы забаранілі камуністычную сымболіку


Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі падпісаў зьмены ў крымінальны кодэкс краіны, паводле якіх карыстаньне, продаж і распаўсюд камуністычнай сымболікі цяпер будзе карацца штрафам або зьняволеньнем.

Гэтыя папраўкі прапанавала прапрэзыдэнцкая партыя «Закон і справядлівасьць». Старшыня партыі Яраслаў Качыньскі, брат-блізьнюк Леха Качыньскага, на пачатку лістапада заяўляў:

«Ня бачу ніякіх адрозьненьняў між наяўнасьцю камуністычных сымбаляў і наяўнасьцю, напрыклад, сымбаляў фашыстоўскіх». «Камунізм быў чалавеказабойчай сыстэмай».

Жанчына зь сьцягам СССР ідзе па менскай плошчы, названай у гонар Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году. Гэты фатаздымак Андрэя Лянкевіча нядаўна перамог на конкурсе «170 гадоў фатаграфіі», які праходзіў у Польшчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG