Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Палову лідзкага піўзаводу зруйнавалі


Пра гэта нам паведамілі на прадпрыемстве. Мэта — пабудаваць новы сучасны цэх па разьліву піва ў шкляныя, плястыкавыя бутэлькі і ў бляшанкі. Плянуецца, што ён пачне працаваць улетку наступнага году.

Толькі што зьявіўся новы гатунак “Лідзкага прэміюм” — гэта першае арыгінальнае піва (у адметнай пляшцы), якое сталі выпускаць пасьля таго, як большую частку акцый прадпрыемства выкупіла фінская кампанія Olvi. Цяпер яна мае амаль 88 адсоткаў акцый.

“Лідзкае прэміюм” вараць на месцы, а затым дастаўляюць цыстэрнамі-півавозамі ў Латвію і Літву. Там на піўзаводах Olvi яго разьліваюць: у латвійскім Цэсісе — па бляшанках, а ў літоўскім Каўнасе — па шкляных бутэльках.

У беларускі гандаль паступілі першыя дзьве партыі “Лідзкага прэміюм”, паведамілі на прадпрыемстве “Лідзкае піва”. Гэты гатунак будуць разьліваць і ў Лідзе, калі там пабудуюць новы цэх.
XS
SM
MD
LG