Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у 1932 годзе беларускія працаўнікі пісалі ў Кіеў пра галадамор


У Менску ў будынку Гістарычнай майстэрні на вуліцы Сухой адкрылася выстава, прысьвечаная галадамору ва Ўкраіне ў 1932—1933 гадох. “Мы памінаем ня толькі этнічных украінцаў, якія загінулі падчас тых падзей, але людзей усіх нацыянальнасьцяў, што жылі ўва Украіне і празь бесчалавечную палітыку сталінскага рэжыму памерлі ад голаду на зямлі, якая заўсёды магла пракарміць людзей”, — сказаў на адкрыцьці выставы амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы.

Амбасадар Ігар Ліхавы зачытвае прысутным ліст беларускіх рабочых у Кіеў пра галадамор

Адзін з дакумэнтаў, прадэманстраваных на выставе, — ліст простых беларускіх працаўнікоў кіраўніцтву Кампартыі Ўкраіны. Аўтары занепакоіліся сытуацыяй ува Украіне, убачыўшы, як беларускія мястэчкі напоўніліся галоднымі ўкраінцамі, якія прасілі ў беларусаў ратунку ад голаду. “Празь нейкі час улады ў Маскве зрабілі высновы з такіх лістоў — адміністрацыйную мяжу зь Беларусьсю, якая ніколі не ахоўвалася, заблякавалі спэцчасткі НКУС”, — распавёў наведнікам выставы пасол Ігар Ліхавы.

Выстава арганізавана пры падтрымцы міжнароднага дабрачыннага фонду “Ўкраіна 3000”, у кіраўніцтва якога ўваходзіць жонка прэзыдэнта Ўкраіны Кацярына Юшчанка.

У адкрыцьці выставы ўзялі ўдзел кіраўнікі дыпляматычных місій Азэрбайджану, Чэхіі, Вялікабрытаніі ды іншых краін.

На фота. Амбасадар Ігар Ліхавы зачытвае прысутным ліст беларускіх рабочых у Кіеў пра галадамор; Стэнды выставы, якія распавядаюць пра трагедыю народа Ўкраіны.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG