Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Злотнікаў: Беларусь — найбольш адсталая краіна ў Мытным саюзе


Леанід Злотнікаў

Леанід Злотнікаў

Чаго чакаць звычайным грамадзянам Беларусі ад падпісаньня дакумэнтаў аб Мытным саюзе?

Паводле эканаміста Леаніда Злотнікава, калі будзе разьвівацца эканоміка, расьці ўнутраны валавы прадукт, то нешта будуць мець і грамадзяне Беларусі.

“Як там падзеляць між сабой — гэта іншая справа. Але калі ўзяць разьлікі расейскіх вучоных, то мы ведаем, што яны абяцаюць: за кошт стварэньня Мытнага саюзу ў трох краінах павялічыцца ВУП недзе на 16% да 2015 году. Калі насамрэч адбудзецца такі нармальны Мытны саюз, а па-другое — калі так здарыцца, што будзе нізкае імпартнае мыта, то будзе лёгкі доступ імпартных тавараў у Беларусь. Тады можна разьлічваць, што нейкая карысьць будзе. Бо калі браць гэты Мытны саюз, то Беларусь — найбольш адсталая краіна ў разьвіцьці рынкавых стасункаў, канкурэнцыі. І канкурэнтаздольнасьць беларускіх прадпрыемстваў будзе ніжэйшая, чым расейскіх ці казахстанскіх. І гэта будзе пройгрыш для Беларусі”.



XS
SM
MD
LG