Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАРАСОНЫ ПАКІНЬЦЕ ДОМА


…сонца будзе ня менш, чым учора, а можа і болей. Тэмпэратура: +5.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Зь візытам у адказ у Менск прыбывае прэм’ер-міністар Італіі Сільвіё Бэрлюсконі. Афіцыйная цырымонія сустрэчы ў аэрапорце, ускладаньне кветак да манумэнту Перамогі і афіцыйныя перамовы з кіраўніцтвам Беларусі.

У Менск прыбывае кіраўнік Генэральнага дырэктарату дэмакратыі і палітычных пытаньняў Жан-Люі Ляран. Ён правядзе сустрэчы з урадоўцамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

У Нацыянальным прэс-цэнтры адбудзецца прэс-канфэрэнцыя, прысьвечаная Міжнароднаму дню інвалідаў (3 сьнежня).

У Купалаўскім тэатры даюць “Чычыкава”.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Жэнэве адкрываецца 7-я Міністэрская канфэрэнцыя Сусьветнай Гандлёвай арганізацыі. Тэма паседжаньняў: “Шматбаковая сыстэма гандлю і бягучая глябальная эканамічная сытуацыя”.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1667 годзе нарадзіўся ангельскі пісьменьнік Джонатан Сьвіфт.

У 1835 годзе нарадзіўся ангельскі пісьменьнік Марк Твэн.

У 1874 годзе нарадзіўся брытанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, ляўрэат нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры Ўінстан Чэрчыль.

У 1900 годзе памёр ангельскі пісьменьнік Оскар Уальд.

У 1939 годзе ў СССР расстраляны вугорскі камуністычны дзеяч і журналіст Бэла Кун.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень абароны інфармацыі.

Дзень сьвятога апостала Андрэя.

МІНУС 365


Год таму на сайце Свабоды: “Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам”.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Лепшы аргумэнт супраць дэмакратыі – 5-хвілінная гутарка зь сярэднім выбаршчыкам".

Уінстан Чэрчыль.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG