Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 28-29 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НЕ ЗАБУДЗЬЦЕСЯ ПАРАСОНЫ…


У суботу невялікія дажджы, у нядзелю – пераменная воблачнасьць.. Тэмпэратура: +4 +6.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


28 лістапада – Дзень памяці ахвяраў галадамору ва Ўкраіне. У Чырвоным касьцёле ў Менску адбудзецца імша па бязьвінна закатаваных людзях, у праваслаўным Катэдральным саборы – такая ж літургія. У Гістарычнай майстэрні па вуліцы Сухой, 25, у Менску працуе фотавыстава “Пакараныя голадам: невядомы генацыд украінцаў 1932—1933”, прымеркаваная да Дня памяці ахвяраў Галадамору.

28 лiстапада – гурт “Стары Ольса” запрашае прыхiльнiкаў у КЗ “Мiнск” на праграму “Лепшае”, прысьвечаную 10-годзьдзю калектыву.

29 лістапада – у кнігарні галерэі “Ў” адбудзецца вечарына “Намалюй сябе сам(а)”. Пачатак а 20-й гадзіне.

29 лістапада – а 15-й гадзіне ў Варшаве ў грэка-каталіцкай царкве айцоў базыльянаў на вуліцы Miodowa, 16 адбудзецца беларускамоўная служба.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


29 лістапада заканчваецца Хадж — паломніцтва мусульманаў у Меку, удзел у ім бяруць 2,5 мільёна чалавек, з-за пагрозы грыпу мабілізавана 20 тысячаў лекараў.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


...у розныя гады нарадзіліся нарадзіліся славутыя літаратары:

Ангелец Уільям Блэйк

Француз Праспэр Мэрымэ

Расеец Аляксандар Блок

Аўстрыец Стэфан Цвэйг

Італьянец Альбэрта Маравія.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


28 лістапада ў Беларусі – Піліпаўка. У праваслаўных пачынаецца апошні ў годзе пост – Піліпаўскі або Калядны, які працягнецца да Калядаў.

28 лістапада 1923 году было заснаванае літаратурнае аб’яднаньне “Маладняк”. Праіснавала яно ўсяго пяць гадоў, але ўвайшло ў гісторыю як першая і найбольш масавая пісьменьніцкая арганізацыя. Філіі “Маладняка“ існавалі па ўсёй Беларусі, а таксама ў Латвіі, Расеі і Чэхіі.

29 лістапада – Міжнародны дзень салідарнасьці з палестынскім народам

МІНУС 365


Год таму на сайце Свабоды: “Народную волю” вярнулі. Хто наступны?”

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“На Купальле там птушка садзіцца, пяе,
У Піліпаўку воўк нема вые;
Сонца днём распускае там косы свае,
Ночкай зоры глядзяць залатыя”.

Янка Купала, “Курган”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG