Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раманчук: “Мытны саюз — чарговая піяр-акцыя”


Яраслаў Раманчук

Яраслаў Раманчук

“Я практычна перакананы, што гэты Мытны саюз чакае такі ж лёс, як і ягоных шматлікіх папярэднікаў — так званую Саюзную дзяржаву Расеі і Беларусі, Адзіную эканамічную прастору, ЭўрАзЭС, СНД і г.д.”

“Я практычна перакананы, што гэты Мытны саюз чакае такі ж лёс, як і ягоных шматлікіх папярэднікаў — так званую Саюзную дзяржаву Расеі і Беларусі, Адзіную эканамічную прастору, ЭўрАзЭС, СНД і г.д. Ніякага прынцыповага адрозьненьня паміж канкрэтным пагадненьнем і ўсімі папярэднімі няма. Таму я разглядаю дадзеную акцыю проста як чарговы піяр-ход.

Пазыцыі бакоў застаюцца такімі ж пратэкцыянісцкімі, ізаляцыянісцкімі. Гаварыць пра тое, што Беларусь, Расея і Казахстан пасьля падпісаньня стануць прыхільнікамі свабоднага гандлю — няма падставаў. Бо няма жаданьня Расеі пусьціць у свабодныя гандлёвыя патокі ў рамках Мытнага саюзу нафту і газ — а менавіта гэта патрэбна Беларусі. І няма жаданьня беларускіх уладаў пускаць на беларускі рынак расейскія тавары”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG