Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэсавая служба стваранай партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” (БХД) інфармуе, што настаўніка з Баранавічаў Зьмітра Дзядовіча пад пагрозай звальненьня з працы прымусілі адмовіцца ад аўтарства подпісу аб заснаваньні БХД.

Паведамляецца, што актывіста выклікаў да сабе дырэктар, пасьля чаго на прыватным аўтамабілі адвёз у выканкам, дзе спадара Дзядовіча пачалі “апрацоўваць”.

Зьміцер Дзядовіч, каб не страціць працу і мець магчымасьць працягваць навучаньне ў магістратуры, быў вымушаны падпісаць паперу аб тым, што не зьяўляецца заснавальнікам партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”. Камэнтуючы сытуацыю, адзін зь лідэраў БХД Павал Севярынец сказаў:

“Беззаконьне працягваецца. Мы абавязкова данясем інфармацыю пра гэты і іншыя факты ўціску да беларускай і міжнароднай грамадзкасьці. У сьвеце павінны ведаць, як разумее лібэралізацыю Міністэрства юстыцыі і агулам беларускі рэжым. Усе, хто бярэ ўдзел у рэпрэсіях і топча закон, няхай не сумняюцца — адкажуць”.

Акрамя таго, ёсьць зьвесткі, што ў Баранавіцкі выканкам для тлумачэньня выклікалі ксяндза аднаго з касьцёлаў горада, які таксама ўваходзіць у лік заснавальнікаў БХД.




Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG