Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

30 лістапада адбудзецца чарговае паседжаньне дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, на якім папярэдне заплянавана да разгляду 8 пытаньняў. Найбольшую цікавасьць выклікаюць зьмяненьні і дапаўненьні да выбарчага заканадаўства, якія будуць разглядацца ў першым чытаньні. Прадстаўляць гэты дакумэнт дэпутатам будзе асабіста старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Паводле папярэдніх дадзеных, зьмены і дадаткі да выбарчага заканадаўства патрабуюць зьмены двух законаў і нясеньня паправак у 40 артыкулаў Выбарчага кодэксу.

Найбольш важнымі з тых дапаўненьняў і зьмяненьняў, якія маюцца разгледзець дэпутаты, гэта тое, што ў кожнай выбарчай камісіі, акрамя Цэнтральнай, ня менш 1/3 месцаў будзе выдзелена прадстаўнікам палітычных партый і грамадзкіх арганізацый. Партыі атрымаюць магчымасьць вылучаць сваіх кандыдатаў і ў тых акругах, дзе ў іх няма партыйных суполак. Плянуецца дазволіць ствараць асабістыя фонды кандыдатам у дэпутаты.

Таксама мяркуецца зусім зьняць парог яўкі выбарнікаў на мясцовыя выбары. Гэта азначае, што незалежна ад таго, колькі людзей прыйдуць прагаласаваць на выбарчыя ўчасткі, будзе прызнана, што выбары адбыліся”.
XS
SM
MD
LG