Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За дробны хабар перастануць садзіць?


Міністэрства юстыцыі абмяркоўвае пытаньне аб увядзеньні панятку “карупцыйны праступак” і ўдакладненьн пераліку карупцыйных злачынстваў.

Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесьніцу міністра юстыцыі Беларусі Алу Бадак. Паводле словаў чыноўніцы, разам зь Мін’юстам гэтае пытаньне абмяркоўваецца ў Генэральнай пракуратуры.

“Карупцыйны праступак – гэта некалькі ніжэй, чым злачынства. Гэта яшчэ не злачынства, але ўжо правапарушэньне”, – сказала Ала Бадак.

Аднак, паводле намесьніцы міністра, ідэя аб увядзеньні панятку “карупцыйны праступак” знаходзіцца на стадыі абмеркаваньня і ніякага канкрэтнага рашэньня пакуль ня выпрацавана.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG