Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мін’юст Расеі выдасьць распараджэньне аб правільнай назьве Беларусі


Беларусь паставіла пытаньне аб слушным выкарыстаньні назвы краіны ў расейскіх афіцыйных дакумэнтах. Міністар юстыцыі Расеі А.Канавалаў заявіў, што варыянт “Беларусь” не дыскусійны і будзе ўжывацца ў афіцыйных дакумэнтах.


Як падае БелаПАН, на пазоў беларускага боку падчас паседжаньня сумеснай калегіі міністэрства Юстыцыі Беларусі і Расеі, расейскі міністар юстыцыі Аляксандар Канавалаў заявіў, што: "пытаньне абсалютна не дыскусійнае" і паабяцаў выдаць распараджэньне аб тым, каб у афіцыйных дакумэнтах назва краіны пісалася менавіта як Беларусь, а не “Белоруссия”.

Акрамя таго, Канавалаў мае напісаць ліст у Адміністрацыю прэзыдэнта Расеі з тлумачэньнем аб слушнасьці выкарыстаньні назвы Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG