Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўпэўнены, што Кыргызстан далучыцца да Мытнага саюзу


А.Лукашэнка ўпэўнены, што Кыргызстан хутка далучыцца да Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі. Аб гэтым кіраўнік Белаурсі заявіў на сустрэчы з прэзыдэнтам Кыргызстану Курманбэкам Бакіевым.


БЕЛТА цытуе А.Лукашэнку: “Заява такая ёсьць. Экспэрты працуюць. Інтарэс да гэтага іншых членаў Мытнага саюзу аграмадны... Упэўнены, што вялікія адлегласьці ад Беларусі да Кыргызстану ня будуць перашкодай для ўзаемадзеяньня. А патэнцыял тут значны”.

Лукашэнка таксама нагадаў, што пры абмеркаваньні пэрспэктываў Мытнага саюзу ён заўсёды настойваў, каб у гэтым працэсе ўлічваліся інтарэсы і намеры іншых постсавецкіх краінаў, у тым ліку і Кыргызстану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG